Дзеяньні фундацыі маюць на мэце папулярызацыю беларускае культуры, у тым ліку ў яе падляскім рэгіянальным варыянце.
Мы хочам прасоўваць яе ня толькі сярод беларусаў, але і сярод палякаў, падкрэсьліваючы гістарычныя сувязі між гэтымі двума народамі і часта агульную культурную спадчыну. Мы зьвяртаем шмат увагі на паняцьці нацыянальнай і этнічнай ідэнтычнасьці, на правы і абавязкі грамадзяніна, талерантнасьць і суіснаваньне. Мы перакананыя, што дзякуючы разнастайнасьці, таксама нацыянальнай і культурнай, дзяржава як грамадзянская супольнасьць можа разьвіваць і ствараць адпаведныя сацыяльныя і грамадзянскія ўзоры. Любая нецярпімасьць і страх перад іншасьцю вынікае зь няведаньня. Таксама часта яна бывае крыніцай траўмаў многіх пакаленьняў і ўкаранёнага недаверу.
праекты
TUTAKA
Традыцыйная і сучасная культура, беларуская мова, музыка, мастацтва, тэатр, фільм, ці ўрэшце - сустрэча чалавека з чалавекам. Гэта некаторыя з нашых праектаў.
TUTAKA яднае беларусаў, якія думаюць пра сваю тоеснасьць і культуру, незалежна ад таго, дзе яны нарадзіліся і дзе жывуць. Гэта адлюстроўваецца таксама і ў нашай камандзе.
Павал Станкевіч
Кіраўнік фундацыі
Зьміцер Косьцін
старшыня Праграмнае Рады, дырэктар фэстывалю SONCAHRAJ
КАЦЯРЫНА КЕЙКО
Дырэктар выканаўчы
Пятро Станкевіч
Віцэ-старшыня фундацыі, спэцыяліст па тэхнічных пытаньнях
МАРЫНА ЛЯШЧЭЎСКАЯ
Экспэртка фундацыі
НАТАЛЬЛЯ СЬЦЕПАНЦОВА
Спэцыялістка па пытаньнях спонсарскай падтрымкі, сябра Праграмнае Рады
настасся суханосік
Кіраўнічка праектаў
Кацярына Дзерман
Cябра Праграмнае Рады
ПАДТРЫМКА
Ідэяў і праектаў TUTAKA мае шмат, але ў сродках мы часта абмежаваныя. Таму будзем удзячныя за грашовую падтрымку.