Дзеяньні фундацыі маюць на мэце папулярызацыю беларускае культуры, у тым ліку ў яе падляскім рэгіянальным варыянце.
Мы хочам прасоўваць яе ня толькі сярод беларусаў, але і сярод палякаў, падкрэсьліваючы гістарычныя сувязі між гэтымі двума народамі і часта агульную культурную спадчыну. Мы зьвяртаем шмат увагі на паняцьці нацыянальнай і этнічнай ідэнтычнасьці, на правы і абавязкі грамадзяніна, талерантнасьць і суіснаваньне. Мы перакананыя, што дзякуючы разнастайнасьці, таксама нацыянальнай і культурнай, дзяржава як грамадзянская супольнасьць можа разьвіваць і ствараць адпаведныя сацыяльныя і грамадзянскія ўзоры. Любая нецярпімасьць і страх перад іншасьцю вынікае зь няведаньня. Таксама часта яна бывае крыніцай траўмаў многіх пакаленьняў і ўкаранёнага недаверу.
НАВІНЫ
праекты
TUTAKA
Традыцыйная і сучасная культура, беларуская мова, музыка, мастацтва, тэатр, фільм, ці ўрэшце - сустрэча чалавека з чалавекам. Гэта некаторыя з нашых праектаў.
TUTAKA яднае беларусаў, якія думаюць пра сваю тоеснасьць і культуру, незалежна ад таго, дзе яны нарадзіліся і дзе жывуць. Гэта адлюстроўваецца таксама і ў нашай камандзе.
Павал Станкевіч
Кіраўнік фундацыі TUTAKA
Зьміцер Косьцін
старшыня Праграмнае Рады TUTAKA, дырэктар фэстывалю SONCAHRAJ
Марына Ляшчэўская
экспэртка фундацыі TUTAKA
Пятро Станкевіч
віцэ-старшыня фундацыі TUTAKA, спэцыяліст па тэхнічных пытаньнях
Юстына Парманьчук
кіраўнічка офісу
Натальля Сьцепанцова
спэцыялістка па пытаньнях спонсарскай падтрымкі, сябра Праграмнае Рады TUTAKA
Сяржук Доўгушаў
кіраўнік праектаў, сябра Праграмнае Рады TUTAKA
Кацярына Дзерман
Cсябра Праграмнае Рады TUTAKA
ПАДТРЫМКА
Ідэяў і праектаў TUTAKA мае шмат, але ў сродках мы часта абмежаваныя. Таму будзем удзячныя за грашовую падтрымку.
НАВІНЫ