ГІСТОРЫЯ ЛЯГАТЫП

«У 2010 ці 2011 годзе патэлефанавала Кася Кузьміч, тагачасная старшыня БАС, і сказала: «Калі мы калі-небудзь створым новую беларускую арганізацыю, у мяне ёсьць файная назва, Тутака!». Так, цяжка было не пагадзіцца. Я таксама пагугліў, хм... рэстарацыя ў Лідзе і нейкая мэдычная кампанія ў Нямеччыне. Добра, можа быць)) Аднак прайшло яшчэ 10 год. Я патэлефанаваў Касі і сказаў: "Кася, я мяркую, што можна выкарыстаць гэтую ідэю?" — “Вядома, бяры. Посьпехаў". Ну, тады застаецца лягатып. Зноў крыху шчасьця і выпадковасьці. Люты 2020, вяртаньне зь Менску праз Горадню, абед і шпацыр. І фатаграфія муралу, які прыцягнуў увагу.

Пасьля зноў гугл і я знайшоў аўтара гэтага “ўзору”. І ягоную працу “Краіна Беларусь”. 

https://www.behance.net/gallery/101170289/Belarus-Branding

 

Я напісаў просьбу, што фундацыя, што хачу натхніцца, што зрабіць лягатып… Ён згадзіўся адразу. Дзякуй!”

 

Павал Стана Станкевіч

linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram