У 2022 годзе споўнілася 104 гады зь дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізаваныя намі мерапрыемствы праходзілі пад лёзунгам «За нашую і вашую свабоду».
Для нас важна было праявіць салідарнасьць з народам Украіны!
Вольны Хор разам з NaviBand і Зьмітром Вайцюшкевічам выступілі з адмысловай праграмай на сцэне Беластоцкага Тэатру Лялек. У зале прысутнічалі лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка з НАУ і Вольга Кавалькова з Каардынацыйнай рады, якія перад гэтым сустракаліся на мітынгу зь беларускай дыяспарай і жыхарамі Беластоку.
Людзі, якія не змаглі ў гэты час прысутнічаць у тэатры, мелі магчымасьць далучыцца да мерапрыемства онлайн. Трансьляцыі адбываліся на YT-канале “Вольнага хору” і ў эфіры Беларускага Радыё Рацыя.