Конкурс з нагоды Дня Роднай Мовы 2022

Першы Дэкляматарскі Конкурс адбыўся 21 лютага 2022 года. У ім прынялі ўдзел ахвотныя выканаўцы, якія пражывалі таксама за межамі Польшчы, напр. у Вялікай Брытаніі, ЗША і Беларусі. На першы этап конкурсу падалі заяўкі 45 асобаў, у фінал выйшлі 20 лепшых. Дзякуючы трансьляцыі і перасылцы відэа файлаў удзельнікі, якія не змаглі быць асабіста ў Беластоку, атрымалі магчымасьць выступіць у фінале онлайн. Фінал праходзіў у Беластоцкім Тэатры Лялек і трансьляваўся ў інтэрнэце. Падчас урачыстасьці была і мастацкая частка. Напачатку выступіў Андрэй Хадановіч – беларускі паэт і перакладчык. Ён прачытаў гасьцям мерапрыемства лекцыю пад назвай “Беларуская паэзія ў сучасным сьвеце”.

Падчас пасяджэньня журы адбылася сустрэча з Ганнай Кандрацюк-Сьвярубскай – рэдактаркай Тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”, беларускай рэпартэркай і пісьменьніцай з Падляшша.

  • Арганізатар: Фундацыя TUTAKA
  • Стратэгічны партнэр: Маршалкоўская Управа Падляскага ваяводзтва
  • Партнэры: Аб’яднаньне ў Карысьць Дзяцей і Моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА”, Беластоцкі Тэатр Лялек, PEN Беларусь
  • Праект рэалізаваны дзякуючы датацыі Міністэрства Ўнутраных Спраў і Адміністрацыі ды фінансавай падтрымцы горада Беласток
  • Мэдыя-партнэры: TV Белсат, Радыё Рацыя, Тыднёвік беларусаў у Польшчы “Ніва”

 

linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram