ФЭСТЫВАЛЬ АБУДЖАНЫХ TUTAKA 2024

Фонд TUTAKA ў чацвёрты раз запар запрашае сустрэцца на галоўным ўсебеларускім пікніку гэтага лета.

12-14 ліпеня пад Беластокам зноў пройдзе Фестываль абуджаных TUTAKA.

Сёлета фестываль стане яшчэ маштабней.

Вас чакаюць не 2, а цэлых 3 дні незабыўнага творчага драйву!

Гэта значыць, будзе яшчэ больш арыгінальных музыкаў на сцэнах фестывалю, яшчэ больш майстар-класаў, дыскусій, кінапаказаў, тэатральных эксперыментаў, спартовых мерапрыемстваў і іншых творчых актыўнасцей. Будзе колькі новых нечаканых сюрпрызаў! Вы ўбачыце ўсё, што напрацавалі беларускія незалежныя творцы за мінулы год! І ўсё гэта - у атачэнні непаўторнай прыгажосці прыроды Падляшша.

Шукаеце нагоду сустрэцца з сябрамі і знаёмымі, - вось яна! Таму плануйце адпачынак і абавязкова далучайцеся.

А падрабязнасці будуць ужо неўзабаве.

linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram