Калі пасьля 30 гадоў фэстываль «Басовішча» скончыў сваё існаваньне, мы ведалі, што існуе патрэба ў ягонай новай вэрсіі, таму адразу ўзяліся за працу, а тое, што адбылося ў Беларусі ў жніўні 2020 году, з аднаго боку нас уразіла, гэтая неабсяжнасьць лютасьці таталітарнай улады, з другога — акрыліла, бо нарэшце большасьць грамадзянаў краіны пачала думаць пра вольную Беларусь. І пачынаючы з палітычнага супраціву і нязгоды з адкрытай несправядлівасьцю, яны хутка пераканаліся, што без культуры не існуе ніякай нацыі. Так мы заснавалі Фэстываль Абуджаных TUTAKA. Абуджаных, бо ўпершыню ў гісторыі ў такім маштабе грамадзяне Беларусі абудзіліся да свайго грамадзянскасьці, да свабоды.