ІІ Фэстываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ – ужо ў чэрвені!
Фэстываль будзе чарговай нагодай сустрэцца са сьпеўнай і музычнай традыцыяй беларусаў, а таксама дасьць магчымасьць даведацца пра розныя элемэнты творчай і кулінарнай спадчыны нашых продкаў.
У рамках фэстывалю мы арганізавалі сэрыю майстар-клясаў аўтэнтычнага сьпеву для мясцовых калектываў з Беласточчыны. Сёлета з выкладчыцай тэхнікі народных сьпеваў і знанай дасьледніцай беларускага фальклёру Ірынай Мазюк сустракаюцца Сьпеўны Гурт з Дубіч Царкоўных, Czerwone Szpilki і «Журавінкі». У межах заняткаў яны знаёмяцца і аднаўляюць традыцыйны беларускі фальклёр сваіх ваколіц.
Традыцыйна фэстывальныя мерапрыемствы пачынаем у Дубічах Царкоўных!
Эфэкты працы гурты прадставяць на фэстах:
- 9 чэрвеня ў Дубічах Царкоўных, з 17:00 ля будынку GOKSiR вул. Główna,67.
- 10 чэрвеня ў Саколі, з 17:00 на тэрыторыі CPL – Sokole
- 18 чэрвеня ў Цясным, з 17:00 у Гарадзкім Парку
- 24 чэрвеня пройдзе Гранд-фінал фэстывалю ў Бандарах ля пляжу над Семяноўскім вадасховішчам.
9 чэрвеня 2023 г. (пятніца) а 17:00 сустракаемся на пляцоўцы ля будынку GOKSiR у Дубічах вул. Główna, 67
Будзем сьпяваць і танчыць разам з:
- Сьпеўны гурт з Дубіч Царкоўных;
- "Малінкі"
- "Каляжанкі" (Беларусь)
- Капэля "Колісьнія" (Беларусь)
Чакае нас таксама:
- "Сьпеўны сход" з Сержуком Доўгушавым,
- майстар-клясы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай
- кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.
10 чэрвеня 2023 г. (субота) раскручваемся разам з Фэстывалем Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ і бавім час разам у Саколі!
А 17:00 сустракаемся на пляцоўцы CPL у Саколі (Sokole, 59).
На супольную забаву запрашаюць:
- "Чырвоныя Шпількі"
- "Наўзаем"
- "Каляжанкі" (Беларусь)
- Капэля "Колісьнія" (Беларусь)
Запрашаем таксама на:
- "Сьпеўны сход" з Сержуком Доўгушавым,
- майстар-клясы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай
- кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.
18 чэрвеня 2023 г. (нядзеля) Фэстывалем Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ завяршаем Тыдзень Супрасьля і запрашаем на супольную бяседу са сьпевам і танцамі!
А 17:00 сустракаемся ў Гарадзкім Парку ў Супрасьлі.
На супольнай бяседзе зайграюць і засьпяваюць:
- "Журавінкі"
- "Жэмэрва"
- "Беларускі цуд" (Літва)
- Капэля "Колісьнія" (Беларусь)
Таксама нас чакае:
- "Сьпеўны сход", які правядзе Сяржук Доўгушаў,
- майстар-клясы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай
- кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.
24 чэрвеня 2023 г. (субота) супольна будзем сьвяткаваць Купальле!
Нас чакае вогнішча, вянкі, радасьць, лета ды фінал Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ на пляжы ў Бандарох!
Ужо з 16:00 нас чакаюць майстар-клясы:
- Сьпеўны гурт з Дубіч Царкоўных
- "Чырвоныя Шпількі"
- "Журавінкі"
- ZHRAJA
- Капэля Алены Мялешкі (Беларусь)
- Сьпеўны гурт з Дабрывады
- „Беларускі цуд” (Літва)
- Капэля "Колісьнія” (Беларусь)
- Miareža (Беларусь)
- Hajda Banda / Гайда банда
Апрача танцаў і сьпеваў нас чакаюць традыцыйны купальскі карагод і сьпевы ля вогнішча!
Можна таксама ўзяць з сабою намёты і заначаваць на мясцовым кэмпінгу.
Граем з SONCAHRAJEM разам!
На ўсе мерапрыемствы бярыце з сабою кошыкі для супольнай бяседы!
Уваход на фэстываль бясплатны!
SONCAHRAJ – гэта даніна памяці мінулым пакаленьням, але і натхненьне для сучаснасьці. Запрашаем!
- Арганізатар: Фундацыя TUTAKA
- Асноўны партнэр: Гміна Міхалова
- Партнэры: Гмінны Асяродак Культуры, Спорту і Адпачынку ў Дубічах Царкоўных, Цэнтр Культуры і Адпачынку ў Супрасьлі, Гмінны асяродак культуры ў Міхалове, Цэнтр Лякальнага Прадукту – Саколе, Infinity Group, Беластоцкі лялечны тэатр.
- Суфінансаваньне задачы ажыцьцяўляецца за кошт сродкаў Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў рамках праекту “Сьпеўны сход”.
- Фэстываль суфінансуецца Амбасадай Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве
- Медыя-партнёры: KulturaLudowa.pl, Pismo Folkowe, Polskie Radio Białystok, TVP Białystok, , Gazeta Współczesna, Kurier Poranny, Radio Akadera, Gazeta Wyborcza, TV Podlasie, TVK Hajnówka, Тыднёвік беларусаў у Польшчы "Ніва", Беларускае Радыё Рацыя, TV Белсат, Грамадзка-культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі", партал "MostMedia.io"
9 чэрвеня ў Дубічах Царкоўных
10 чэрвеня ў Саколі
18 чэрвеня ў Цясным
24 чэрвеня Гранд-фінал ў Бандарах