Хто ты гэткі? СЭЗОН 2

Cустракайце другі сезон праекта "Хто ты гэткі?"

У новым цыкле відэалекцый пагамонім аб тым, як жылося беларусам Падляшша ў розныя часы ды пры рознай уладзе.

 

Няма народу без гісторыі. Веды пра мінулае дапамагаюць нам вызначыцца ў сённяшні дзень і думаць пра будучыню. Усведамленне сваіх старажытных, моцных каранёў асабліва важнае для нацыянальнай меншасці, каб не расплысціся ў моры тытульнай нацыі дадзенай дзяржавы.
Падрыхтаваны Фондам TUTAKA другі сезон гістарычных лекцыяў “Хто ты гэткі” набліжае гісторыю беларусаў Падляшша, пачынаючы з ХV і заканчваючы сённяшнім днём. Адмыслоўцы распавядаюць пра феномен рэгіёну ў Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, пра з’яўленне беларускай нацыянальнай ідэі ў ХІХ стагоддзі і памкненні да сваёй дзяржавы ў пачатку ХХ, трагедыі сусветных войнаў і спробы выбудоўваць культурную аўтаномію мясцовымі беларусамі ў пасляваеннай Польшчы.

Хто ты гэткі? TRAILER

_______________
✔️ Zadanie dofinansowane ze środków Ministerstwa Spraw Wewnętrznych i Administracji
✔️ Projekt odbywa się w ramach programu #ArtPowerBelarus Białoruskiej Rady Kultury i Duńskiego Instytutu Kultury dzięki finansowemu wsparciu Unii Europejskiej
✔️ Zadanie współfinansowane ze środków The German Marshall Fund of the United States
✔️ Dofinansowano przez Ambasadę Królestwa Niderlandów w Warszawie
✔️ Zadanie publiczne jest współfinansowane ze środków Województwa Podlaskiego
✔️ Zadanie dofinansowane z budżetu Miasta Białegostoku

👉 Кожны фільм мае субтытры на польскай і беларускай мовах 👈

 

linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram