Канцэрт СЭРЦАМ ЗЬ БЕЛАРУСЬСЮ

2 кастрычніка 2020 г., пад Драматычным Тэатрам у Беластоку адбыўся незвычайны канцэрт салідарнасьці зь Беларусьсю з удзелам выбітных польскіх і беларускіх музыкаў.

Нашы сябры зь Беларусі па-ранейшаму змагаюцца за сваю свабоду, за магчымасьць жыць у дэмакратычнай і свабоднай краіне. Арганізоўваючы гэты канцэрт, мы хацелі паказаць нашым сёстрам і братам - усё, што яны робяць, прыгожае і слушнае. Нягледзячы на ​​часта вусьцішныя падзеі і чалавечыя драмы, мы верым, што іх барацьба будзе пасьпяховай. Нам важна паказаць ім, што тут, на Падляшшы, у Беластоку, мы думаем пра іх, памятаем пра нашую супольную гісторыю з часоў Рэчы Паспалітай і падтрымліваем іх у імкненьні да свабоды. Мы зь імі салідарныя. 

Выступілі:

NAVIBAND

ILO&FRIENDS

DZIECIUKI

LAVON VOLSKI

ØRGANEK

  • Арганізатар: Фундацыя TUTAKA
  • Ганаровыя патроны: Ганаровы патранат Прэзыдэнта горада Беласток, Ганаровы патранат Маршалка Падляскага ваяводзтва
  • Стратэгічныя партнэры: Горад Беласток, Маршалкоўская Управа Падляскага ваяводзтва, Фундацыя Беларускі Дом у Варшаве
  • Партнэры: Беларускае Аб’яднаньне Студэнтаў, Фундацыя Беларусь 2020, Драматычны Тэатр ім. Александра Вэнгеркі ў Беластоку, Беластоцкі Тэатр Лялек, Agencja Ochrony ŻUBR
  • Мэдыя-партнэры: TVP Białystok, Polskie Radio Białystok, TV Белсат, Беларускае Радыё Рацыя, Gazeta Wyborcza, NEXTA
  • Генэральны спонсар: Porcja Dobra
  • Спонсары: Lokalna Bistro, Cechowa, Hotel pod Herbem, Hotel Esperanto, Casablanca, Waszczukowe
linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram