Конкурс з нагоды Дня Роднай Мовы 2023

Другі Дэкляматарскі Конкурс адбыўся 21 лютага 2023 г. У ім прынялі ўдзел ахвотныя выканаўцы, якія пражывалі таксама за межамі Польшчы, напр. у Вялікай Брытаніі, ЗША, Літве, Грузіі і Беларусі. На першы этап конкурсу падалі заяўкі больш за 80 асобаў, у фінал прайшлі 21 лепшыя. Дзякуючы трансьляцыі і перасылцы відэа файлаў удзельнікі, якія не змаглі быць асабіста ў Беластоку, атрымалі магчымас ць выступіць у фінале онлайн. Фінал праходзіў у Беластоцкім Тэатры Лялек і трансьляваўся ў інтэрнэце. Падчас пасяджэньня журы была і мастацкая частка. Хрысьціна Дробыш распавяла, як ствараюцца аўдыёкнігі, раскрыла сакрэты запісу «Віня-Пыха» і навучыла юных гледачоў карыстацца рознымі галасамі. Таксама адбылася прэм’ера і першая прэзэнтацыя праекту Audiobooks.by і «Кніжны воз» «Мова 404. Народная кніга»

  • Арганізатар: Фундацыя TUTAKA
  • Заданьне фінансаванае са сродкаў Міністэрства Унутраных Спраў і Адміністрацыі
  • Партнэры: Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, Грамадзка-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, Аб’яднаньне ў Карысьць Дзяцей і Моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА”, Беластоцкі Тэатр Лялек, PEN Беларусь
  • Мэдыя-партнэры: Polskie Radio Białystok, TV Белсат, Беларускае Радыё Рацыя, Тыднёвік беларусаў у Польшчы “Ніва”, MOST.IO

 

linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram