У рамках Дня Роднай Мовы кожны год 21 лютага мы ладзім дэкляматарскі конкурс для дзяцей, падлеткаў і дарослых. Конкурс мае міжнародны характар, арганізаваны па гібрыднай сыстэме, што дае магчымасьць беларусам з усяго сьвету падзяліцца любоўю да паэзіі па-беларуску!