Фэстываль Абуджаных TUTAKA 2021

Фэстываль Абуджаных TUTAKA 2021 стаў нагодай адзначыць і ўзгадаць гадавіну выбуху беларускай грамадзкай рэвалюцыі, падчас якой рукі злачыннага рэжыму неаднаразова былі запэцканы беларускай крывёй. Але з іншага боку, гэта была яшчэ і гадавіна станаўленьня цудоўнай нацыі. У той момант, калі многія з нас наогул сумняваліся ў такой магчымасьці, 2020 год аказаўся нацыятворчым выбухам, які «не спыніць».

Фэстываль TUTAKA - гэта ня толькі музыка. Акрамя музыкаў беларускай рэвалюцыі, мы паказваем беларускую культуру і мастацтва ва ўсёй паўнаце.

Па ўзгадненні з Беларускай Радай Культуры фэстываль стаў «вялікім фіналам/постскрыптумам» «Тыдня беларускай культуры». Фэстываль усіх вольных беларусаў быў выразам нашай салідарнасьці з Братамі і Сёстрамі, якія, знаходзячыся ў Беларусі, па-ранейшаму спадзяюцца на нашу падтрымку і салідарнасьць.

Жыве Беларусь! Жыве вечна і няхай жыве вольна!

 

  • Дзе: паляна Барык каля Гарадка (там, дзе раней праходзіла “Басовішча”)
  • Калі: 6-7 жніўня 2021

У пятніцу і суботу на галоўнай сцэне выступілі: 

ISNA TRIO

МАРГАРЫТА ЛЯЎЧУК

VERANIKA KRUHLOVA & VALERIA DELE

SW@DA PROJEKT

ILO&FRIENDS

КРАСНАЯ ЗЕЛЕНЬ

NAVIBAND

ALINA PASH

 

Фэстываль складаўся ня толькі з выступаў музыкаў, бо прайшлі таксама: 

- дыскусіі, у якіх мы размаўлялі з гасьцьмі на розныя тэмы беларускага сьвету

- аўтарскія сустрэчы

- лекцыя пра падляскія зёлкі

- складалі беларускі гараскоп

- размалёўвалі ўласныя цішоткі, рабілі выцінанкі, папяровыя лялькі, майстар-клясы танца - гэта прапановы для наймалодшых.

 

  • Арганізатар: Фундацыя TUTAKA
  • Ганаровы патранат Прэзыдэнта Рэспублікі Польшчы Анджэя Дуды
  • Ганаровы камітэт: Сьвятлана Ціханоўская - лідэрка вольных беларусаў, Івонка Сурвілла - Старшыня Рады БНР, Артур Касіцкі - Маршалак Падляскага ваяводзтва, Тадэўш Трускаляскі - Прэзыдэнт гораду Беласток
  • Стратэгічныя партнэры: Маршалкоўская Управа Падляскага ваяводзтва, горад Беласток
  • Заданьне суфінасаванае са сродкаў Міністэрства Унутраных Спраў і Адміністрацыі
  • Галоўныя партнэры: Беларуская Рада Культуры, Фундацыя “Краіна для жыцьця”, Народнае Антыкрызіснае Ўпраўленьне, Беларускае Радыё Рацыя, Беларускае Аб’яднаньне Студэнтаў
  • Партнэры: Фундацыя Беларусь 2020, Infinity Group, Цэнтр Адукацыі і Прамоцыі Беларускай Культуры ў Шчытах, БАП, Tradycyja, Беларускі Дом у Варшаве, Беластоцкі Тэатр Лялек, Art-Сядзіба, Управа гміны Гарадок, Гмінны Цэнтр Культуры ў Гарадку, Casablanca
  • Мэдыя-партнэры: Radio TOK FM, Tygodnik Polityka, Gazeta Wyborcza, TV Белсат, Krytyka Polityczna, Polskie Radio Białystok, Беларускае Радыё Рацыя
linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram