15-16 ліпеня 2022 года ва ўрочышчы Барык каля Гарадка ў другі раз прайшоў Фэстываль Абуджаных TUTAKA, каб выказаць падтрымку, пазнаёміцца бліжэй з нашай культурай і адно з адным. Але перш за ўсё даць выразны сыгнал нашым сябрам у Беларусі, што мы зь імі ў нашых думках і справах.
Мы запрасілі на фэстываль пераважна беларускіх творцаў, ня толькі музыкаў, але і людзей тэатру ды выяўленчага мастацтва. Асабліва тых, хто стаў сымбалем пераменаў або дзейнічае толькі дзеля падтрымкі гэтых пераменаў.
Жыве Беларусь! Жыве вечна і няхай жыве вольна!
Дзе: паляна Барык каля Гарадка
Калі: 15-16 ліпеня 2022
Першы дзень фэстывалю, пятніца, быў днём сустрэч і майстар-клясаў. У зоне «TAMAKA» адбыліся ўрокі беларускай мовы, акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі ў Беларусі: «Птушкі свабоды» з Аляксандрай Канафальскай, вечар паэзіі ад «Мова Нанова». А ў зоне Tutaka вячэрнія танцы ў лесе! PROSTA TANCUJ - Sw@da b2b Magdala - Dj Set.
У сваю чаргу ў суботу з поўдня зона Tamaka кіпела жыцьцём:
спэктакль для дзяцей "Брыдке качэня" тэатра Czrevo на дыялекце беларусаў Падляшша.
шматузроставыя майстар-клясы па вырабе лялек-“матанак”.
шматузроставыя майстар-класы па вырабе крайкі
паказ тэатру ценяў
майстар-клясы па вырабе традыцыйных беларускіх выцінанак з паперы
працяг майстар-кляса па вырабе «папяровых птушак» з Аляксандрай Канафальскай у рамках акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі ў Беларусі
Руфіна Базлова вяла мастацкую акцыю "Framed in Belarus” (майстар-кляс па вышыўцы для дарослых)
Урокі беларускай мовы з Мова Нанова
Зону Tutaka адкрыла дыскусійная студыя:
Прэс-прэзэнтацыя праекту «У гадзіне адсюль на ўсход»
Беларуская эміграцыя пасьля 2020 г.
Беларуская культура па-за межамі
Вайна ва Ўкраіне. Што зь Беларусьсю?
А на галоўнай сцэне выступілі:
J:MORS
CHORNABROVA
SHUMA
VOLSKI
IVA SATIVA
Цалкам новым быў праект „Słuchaj ruch” - тэатр танца на галоўнай фэстывальнай сцэне!
Фэстываль мы завяршылі танцамі ў лесе пад музыку Hajda Banda + Sw@da b2b Magdala - Dj Set - PROSTA TANCUJ
Арганізатар: Фундацыя Tutaka
Ганаровы патранат Прэзыдэнта Рэспублікі Польшчы Анджэя Дуды
Ганаровы камітэт: Сьвятлана Ціханоўская - лідэрка вольных беларусаў, Івонка Сурвілла - Старшыня Рады БНР, Артур Касіцкі - Маршалак Падляскага ваяводзтва, Тадэўш Трускаляскі - Прэзыдэнт гораду Беласток, Павал Латушка - лідэр НАУ
Стратэгічны партнэр: Падляскае ваяводзтва
Партнэры: Infinity Group, Беластоцкі Тэатр Лялек, Беларускае Аб’яднаньне Студэнтаў, Брацтва Праваслаўнай Моладзі Беластоцка-Гданьскай архепархіі, Galeria Arsenał, Гмінны Цэнтр Культуры ў Гарадку, гміна Гарадок, НАУ, Мова Нанова
Праект адбыўся дзякуючы фінансавай падтрымцы горада Беласток.
Заданьне суфінасаванае са сродкаў Міністэрства Унутраных Спраў і Адміністрацыі
Мэдыя-партнэрыi: TOK FM, TV Белсат, Polskie Radio Białystok, Gazeta Wyborcza, Euroradio, Беларускае Радыё Рацыя, Krytyka Polityczna, MediaPortBelarus, Страна Для Жизни