Фэстываль “Бардаўская восень” 2022

Гэта культавае мерапрыемства, з 27-гадовым стажам. Пасьля двухгадовага перапынку ў 2022 годзе вярнулася ў абноўленым выглядзе. Гэта адзіны фэстываль у Падляскім ваяводзтве, і адначасова найбуйнейшы і найстарэйшы ў сьвеце, які прадстаўляе аўтарскія ды бардаўскія песьні на беларускай мове.

Гэта быў першы фэстываль, арганізаваны фундацыяй Tutaka.

28.10.2022 г.:

Кацярына Ваданосава выступіла з канцэртам для вучняў ІІ Агульнаадукацыйнага Ліцэя зь дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы.

А ў Бельскім Дому Культуры адбыліся канцэрты: WZ Trio, Купалаўцаў — «Ja havaru», дыскусія вакол постаці Міхала Анемпадыстава і ўручэньне прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн вокладкі беларускай кнігі.

29.10.2022 г.:

У Беластоцкім Тэатры Лялек адбылася прэм’ера спэктаклю Купалаўцаў — «37-22» у пастаноўцы Андрэя Саўчанкі, пасьля чаго адбылася прэзэнтацыя кнігі Сяргея Будкіна «(Не)расстраляныя» і дыскусія на тэму «Ноч паэтаў» і сучаснай беларускай турэмнай паэзіі.

30 кастрычніка 2022 г.:

У Гмінным Доме Культуры ў Гарадку выступілі: Зьміцер Вайцюшкевіч, Ян Карповіч, адбылася сустрэча з Уладзімерам Арловым.

У той жа дзень, напрыканцы фэстывалю, у беластоцкім клюбе «Zmiana Klimatu» адбыўся канцэрт PALINY і Яўгена Барышнікава.

Гэта было прыгожае сьвята беларускай паэзіі!

  • Арганізатар: Фундацыя TUTAKA
  • Стваральнік і шматгадовы арганізатар: Цэнтр Адукацыі і Прамоцыі Беларускай Культуры ў Шчытах
  • Партнэры: Бельскі Дом Культуры, Беластоцкі Тэатр Лялек, Гмінны Цэнтр Культуры ў Гарадку, Infinity Group, PEN Беларусь
  • Заданьне суфінансаванае са сродкаў Міністэрства Унутраных Спраў і Адміністрацыі
  • Публічнае заданьне суфінансаванае са сродкаў Падляскага ваяводзтва
  • Заданьне суфінансаванае са сродкаў бюджэту горада Беласток
  • Фэстываль суфінансаваны са сродкаў Амбасады Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве
  • Мэдыя-партнэры: Polskie Radio Białystok, TV Белсат, Беларускае Радыё Рацыя, TVP3 Białystok, Radio Akadera, Gazeta Wyborcza, Gazeta Współczesna, Kurier Poranny

28.10.2022 г. Бельскі Дом Культуры

29.10.2022 г. Беластоцкі Тэатр Лялек

30.10.2022 г. Гмінны Дом Культуры ў Гарадку

30.10.2022 г.: «Zmizna Klimatu» у Беластоку

linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram