Фэстываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ 2022

У рамках Фэстывалю адбылася сэрыя майстар-клясаў па аўтэнтычным сьпеве для мясцовых гуртоў зь Беласточчыны. Гэта былі гурты «Kresovki», «Каліна» з Залук і сямейны тэрцэт TRIADA. Вядоўцай майстар-клясаў была беларуская этнамузыколяг Ірына Мазюк.

Плён сваёй працы і творчасьці гэтыя гурты прадставілі на мясцовых канцэртах у мястэчках Падляшша – у Дубічах Царкоўных, Залуках і Нарві, а таксама падчас вялікага фіналу фэстывалю ў Саколі.

Акрамя гуртоў, якія прымалі ўдзел у майстар-клясах, на канцэртах выступалі прафэсійныя гурты:

ASTROŬNA

GUDA

KRIWI

HAJDA BANDA

MIAREŽA.

Мы таксама паказалі, што можна ствараць сучасную музыку на аснове традыцыі, якая ўступае ў дыялёг з традыцыйнай музыкай і стварае новую якасьць. Усе гэтыя канцэрты суправаджаліся майстар-клясамі народных рамёстваў. 

19.06.2022 - Дубічы Царкоўныя, выступілі:

  • Сьпеўны гурт з Дабрывады
  • Kresovki
  • Hajda Banda / Гайда Банда

25.06.2022 - Залукі:

  • Каліна
  • Kresovki
  • Žemerva

 3.07.2022 - Нарва:

  • Сямейны Тэрцэт TRIADA
  • Kresovki 
  • Miareža

9.07.2022 ВЯЛІКІ ФІНАЛ у Саколі:

  • Astroŭna
  • Guda
  • Kriwi
  • Kresovki
  • Каліна 
  • Triada
  • Арганізатар: Фундацыя TUTAKA
  • Асноўны партнэр: Гміна Міхалова
  • Партнэры: Гмінны Асяродак Культуры, Спорту і Адпачынку ў Дубічах Царкоўных, Гмінны Цэнтр Культуры ў Гарадку, Нарваўскі Асяродак Культуры, Infinity Group, Беластоцкі Тэатр Лялек, Музэй Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах, Фундацыя Яны - Гэта Мы
  • Заданьне суфінансуецца за кошт сродкаў Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў рамках праекту «Сьпеўны сход».
linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram