Як дапамагчы дэмакратыі?
«Новая Беларусь» запускае пілётны праект па лічбавым самакіраваньні. Яго сутнасьць: беларускі і беларусы пераводзяць свае адсоткі на дабрачыннасьць з падаткаў адной установе, а потым супольна вырашаюць, на што накіраваць агульныя грошы.
Фундацыя Tutaka зьяўляецца партнэрам гэтага праекту.
У нармальнай дзяржаве ўлада ідзе ад грамадзянскай супольнасьці. Менавіта людзі вырашаюць, хто будзе іх прадстаўляць і на што маюць ісьці іхныя агульныя грошы. А беларуская супольнасьць гатовая да дэмакратыі? Мы перакананыя, што так.
Пілёт праекту самакіраваньня пройдзе ў Польшчы і Літве, дзе беларускі і беларусы зараз могуць падаваць свае падатковыя дэкарацыі і частку падаткаў ахвяраваць на дабрачыннасьць.
Каб далучыцца да праекту вы маеце самастойна запоўніць падатковую дэклярацыю і абраць партнэрскія ўстановы «Новай Беларусі» у якасьці атрымальнікаў вашага адсотку на дабрачыннасьць.
KRS нашай партнэрскай Фундацыі Fani Mani: 0000507234
Cel szczegółowy Фундацыі Tutaka: 82452
Калі не запаўняць дэклярацыю, то гэты адсотак сьпішацца аўтаматычна. Далучайцеся да праекту і разам мы адчуем моц нашай супольнасьці!
Інструкцыю па запаўненьні дэклярацыі і іншыя падрабязнасьці праекту можаце пабачыць тут.
—--------------
А як дапамагчы культуры?
Калі хочаце дапамагчы Фундацыі Tutaka разьвіваць культуру можна перадаць нам 1,5% свайго падатку.
Гэтыя сродкі не паступаюць у дзяржаўную казну, яны ідуць непасрэдна ў бюджэт фонду і будуць выкарыстоўвацца ў рамках нашых мерапрыемстваў па падтрымцы беларускай культуры і яе дзеячаў.
FUNDACJA DIALOG
KRS: 0000007228
z dopiskiem: Kultura Białoruś
А калі хочаце нас падтрымаць дадаткова, увесь год чакаем вашых данатаў тут.
Стварайма беларускую культуру разам!