„БАРДАЎСКАЯ ВОСЕНЬ 2023”

🍁Верасень цешыць па-сапраўднаму летнім надвор'ем. Але сумненняў няма: восені быць!

А "Бардаўскай восені" - тым болей!🎶

Зноў на Падляшшы стартуе культавы Фестываль Беларускай Бардаўскай і Аўтарскай Песні "Бардаўская восень". Прызнайцеся, вы яго чакалі 😉 Мы ж актыўна рыхтуемся здзіўляць вас, радаваць і натхняць добрай музыкай, глыбокімі тэкстамі і ўзнёслымі размовамі аб беларускай літаратуры. Чакаюць вас таксама дзве прэм’еры: музычная і тэатральная. Заінтрыгавалі? Тады сачыце за навінамі.

27 кастрычніка рушым у Бельск Падляшскі📍Бельскі Дом Культуры.

Вас чакае:

📚 Размова - успамін Надзеі Артымовіч

🎶 Канцэрт-мастацкая дзея „Край” Кацярыны Ваданосавай і Аляксандры Канафальскай

🎶 Канцэрт гурта Relikt

Пачатак а 18-й гадзіне 🕕

28 кастрычніка сустракаемся ў Орлі📍Другі дзень фестывалю 🍁Бардаўская восень🍁 пройдзе ў Гмінным Асяродку Культуры.

Падзеі гэтага дня:

🎶 Канцэрт Алега Кабзара

📚 Дыскусія „Беларуская літаратура Падляшша”

🎶 Выступленне Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra

Пачынаем а 17-й. 

Фінальны, трэці дзень 🍁Бардаўскай восені🍁 пройдзе ў 📍Беластоку. Менавіта ў гэты дзень вы ўбачыце дзве прэм’еры - тэатральную і музычную - і адзін файны канцэрт.

Нельга прапусціць:

💥Прэм’еру спектакля „Святло ў цемры” Тутэйшага тэатра

💥Прэм’еру праграмы „Арка” музычнага праекта ZUI

💥Канцэрт гурта :B:N:

Сустракаемся 📝29 кастрычніка ў 📍Беластоцкім Тэатры Лялек а 17-й гадзіне.

Нагадваем, уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю ❗️ВОЛЬНЫ❗️

#BardauskajaVosien #бардаўскаявосень #бардаўскаявосень2023

⚪️ Organizator: Fundacja Tutaka

🔴 Partnerzy: Centrum Edukacji i Promocji Kultury Białoruskiej w Szczytach, Bielski Dom Kultury, Gminny Ośrodek Kultury w Orli, Białostocki Teatr Lalek, Infinity Group, PEN Belarus.  

⚪️ Zadanie dofinansowane ze środków Ministerstwa Spraw Wewnętrznych i Administracji

🔴 Zadanie współfinansowane ze środków Województwa Podlaskiego, Ambasady Królestwa Niderlandów w Polsce, The German Marshall Fund of the United States. 

⚪️ Projekt odbywa się w ramach programu #ArtPower Belarus Białoruskiej Rady Kultury i Duńskiego Instytutu Kultury dzięki finansowemu wsparciu Komisji Europejskiej

 

📍27.10 - Бельск Падляскі - Бельскі Дом Культуры
📍28.10 - Орля - Гмінны Асяродак Культуры 
📍29.10 - Беласток - Беластоцкі Тэатр Лялек
linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram