
Разам з Анэтай Прымакай-Онішк — журналісткай, даследчыцай і аўтаркай кніг «Бежанства 1915» і «Камяні мусілі паляцець. Сцёртая гісторыя Падляшша» — паглядзім на самыя ўкаранёныя міфы аб беларусах Беласточчыны, паспрабуем разабрацца, адкуль яны ўзяліся, і прааналізуем, як яны суадносяцца з фактамі.
Будзе шмат нагодаў паглядзець на звыклыя наратывы з іншага ракурсу. Запрашаем!
🎥 Выпуск/ Міф 1: Тут ніколі не было ніякіх беларусаў
У першым відэа бяромся аспрэчыць распаўсюджанае сцвярджэнне, што беларусы на Беласточчыне з'явіліся адносна нядаўна ў выніку рэпрэсіўнай палітыкі царскай улады. Дакажам, што рускае насельніцтва з Вялікага Княства Літоўскага жыло тут стагоддзямі, а паняцце «рускі» не мае нічога агульнага з сучаснай Расіяй.
🎥 Выпуск/Міф 2: "Уцякалі, бо ехалі да сваіх"
У другім эпізодзе пагутарым пра адну з найвялікшых гуманітарных катастроф Першай сусветнай вайны - бежанства 1915 года, калі ў выніку прапаганды царскіх уладаў і страху перад набліжэннем фронту на ўсход рушылі мільёны праваслаўных жыхароў Беласточчыны. Часта чуем: уцякалі, бо ехалі да "сваіх".
Але ці так гэта было насамрэч? На чым палягае гэты міф? Якім чынам бежанства выкрышталізавала нацыянальную самасвядомасць беларусаў Беласточчыны? І якой трагедыяй абярнулася вяртанне ўцекачоў дадому?
🎥 Выпуск/Міф 3: У беларусаў ніколі не было сваіх герояў.
Адкуль узяўся гэты міф і чаму ў яго вераць нават самі беларусы?
Як і чаму памяць пра беларускіх герояў сістэмна выціскалася з публічнай прасторы? Паворым пра агульную спадчыну народаў Рэчы Паспалітай, пра людзей, якія сёння ўваходзяць у пантэон герояў польскай нацыі, але чые карані і ідэнтычнасць былі значна больш складанымі.
Гэта відэа не пра адсутнасць герояў, а пра адсутнасць інструментаў памяці, пра страх, рэпрэсіі і маўчанне. А таксама пра тое, што можна зрабіць сёння, каб вярнуць сабе ўласную гісторыю.
🎥 Выпуск/Міф 4: Беларусы - здраднікі? Савецкія агенты? Нямецкія калабаранты?
Чаму беларусаў Беласточчыны часта ўспрымалі як здраднікаў, калабарантаў ці прыхільныкаў савецкай улады? Адкуль узяліся гэтыя ўяўленні і чаму яны дагэтуль уплываюць на тое, як мы бачым мінулае і адно аднаго?
У гэтым відэа разбіраем:
хто насамрэч вітаў Чырвоную Армію ў 1939 годзе;
як працуе выбарачная памяць у ацэнцы калабарацыі ў часе нямецкай акупацыі;
чаму пасля ІІ сусветнай вайны беларусаў пачалі атаясамліваць з камуністычнай уладай;
і чаму заклік «не варушыць мінулае» на справе толькі ўмацоўвае старую несправядлівасць.
⚪️ Partner: Miasto Białystok
🔴 Współfinansowano ze środków The German Marshall Fund of the United States.
⚪️ Realizację zadania dofinansowano ze środków dotacji Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji
✔ Publikacja wyraża jedynie poglądy autora/ów i nie może być utożsamiana z oficjalnym stanowiskiem Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji