КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Фестываль Абуджаных ТUТАКА 2023

ДЗЕ?

Паляна Барык каля вёскі Гарадок на Падляшшы (Беластоцкі павет, гміна Гарадок).

🗺️ Мапа Цісні тут

КАЛІ?

Час старту: 14 ліпеня  

Час заканчэння: 16 ліпеня 

‼️ Увага! УДЗЕЛ У ФЕСТЫВАЛЮ ДАРМОВЫ‼️

ЯК ДАЕХАЦЬ?

🚗 Машынай

геалакацыя паркінга Цісні тут

🚞 Цягніком у суботу і нядзелю

Aд Беластока да станцыі Валілы (Białystok - Waliły)

расклад і білеты анлайн Цісні тут

🚌 Аўтобусам

PKS Nova з Беластока да Гарадка (Białystok- Gródek) 

расклад і білеты анлайн Цісні тут

VoyagerTrans з Беластока да Гарадка (Białystok- Gródek) 

расклад і білеты Цісні тут

✅ Спецыяльна арганізаваным аўтобусам з Беластока

👉 білеты можна купіць тут, заказвайце загадзя! Цісні тут

14.07.23

Беласток - Борык  13:15 - 14:15

Беласток - Борык  16:50 - 17:50

15.07.23

Беласток - Борык  13:15 - 14:15

Беласток - Борык  16:50 - 17:50

Борык - Беласток  02:00 - 03:00

16.07.23

Борык - Беласток  12:00 - 13:00

Борык - Беласток  02:00 - 03:00

❗️УВАГА! Забраніраваць білет можна толькі да 11 ліпеня (каб мы паспелі падрыхтаваць транспарт)!❗️

🤝 Самаарганізавацца з беларусамі свайго гораду і ехаць разам! 🙂 

Напрыклад: 🚍🇱🇹 аўтобус зь Вільні.

Маршрут вандроўкі: Вільня - Аўгустоў - Беласток - Барык (ТUТАКА) - Сейны - Вільня

Унёскі за вандроўку 50 еўра без начаваньня, але з даездам і з экскурсіяй. Рэгістрацыя і больш падрабязная інфармацыя ў гугл-форме 

Пытаньні па вандроўцы можна задаць праз тэлеграмы: @LiusterkaVilnia @PineBaltic 

ЯК НОЧЫЦЬ?

🏠 Гатэль

Здымнае жыллё паблізу з фестывалем можна знайсці на Booking.com ці hometogo.pl.

Калі ласка, заплануйце загадзя! (Беласток за 30 км ад месца правядзення фестывалю).

🏠 АГРАСЯДЗІБЫ

Калі хочаш адчуць клімат падляшскай вёскі, варта забраніраваць месца ў аграсядзібе непадалёк ад фестывалю. 

Спіс навакольных аграсядзібаў знойдзеце ТУТ

🏕 Намётавае поле

Будзе падрыхтаваны ў лесе каля сцэны. 

🗺️ Мапа Цісні тут

Кошт: 7€ з чалавека, незалежна ад колькасці дзён. Будуць арганізаваны душ i прыбіральні.

Набыць білеты можна Цісні тут

Дзеці да 10 гадоў не плацяць за месца на поле.

Бярыце свае намёты.

Як арандаваць намёт –  чытай ніжэй  

Калі ласка, заплануйце загадзя!

🏕 ЯК СПЛАНАВАЦЬ НАЧЛЕГ НА НАМЁТАВЫМ ПОЛІ TUTAKA?

❗️Важна: мы падрыхтуем намёты і спальныя месцы да вашага прыезду! Падчас фестывалю намётавае мястэчка будзе ахоўвацца, аднак за асабістымі каштоўнымі рэчамі ў вашых валізах мы сачыць не зможам.

Кошты на турыстычны рыштунак👇 

😴 Спальны мех (да +15°C): 8€ 

🧧 Дыванок: 3,50€ 

⛺️ Намёт на 2️⃣ асобы (без тамбура): 12€ 

🏕 Намёт на 4️⃣ асобы (з нізкім тамбурам альбо з двума пакоямі і вялікім тамбурам): 45€ 

Падушка турыстычная - 3,50€ за ўсе дні.

Таксама ў пагадзінную арэнду на месцы вы можаце дадаткова ўзяць мэблю (сталы, крэсла), ліхтар для асвятлення, тэнт.

Кошты на дадатковыя паслугі будуць абмяркоўвацца на месцы.

Каб замовіць, калі ласка, тэлефануйце:

✅ +37068351081, Алег

✅ +37060815886, Андрей

Ці звязвайцеся праз сацыяльныя сеткі: 

✅ Telegram: @ZubrAlieh, @andrey11129, Splyvem

✅ Instagram: https://instagram.com/splyvem

Гэтаксама вы можаце арандаваць усё неабходнае самастойна наўпрост у краме ў Беластоку ці ў іншым горадзе Польшчы. Напрыклад Цісні тут

🌭 ДЗЕ ПАЕСЦІ?☕️🍺

✅ Фуд-корт фестывалю 

✅ Крамы (бліжэйшыя крамы знаходзяцца за 2 км ад месца правядзення фестывалю (Pronar 1,4 km, Lewiatan 2,2km). Каля крамы Lewiatan ёсць піцэрыя, у Гарадку 2 рэстараны.

Пітную ваду лепш прывезці з сабой ці купіць на месцы!

ШТО ЎЗЯЦЬ З САБОЙ:

1. Туалетная папера + сурвэткі.

2. Прадметы асабістай гігіены (мыла, шчотка, паста, прадметы жаночай гігіены і т.д.).

3. Спрэй ад насякомых + сонцаахоўны крэм па жаданні.

4. Аптэчка (неабходныя асабіста вам лекі і абязбольваючае, бінт, антысептык).

5. Галаўныя ўборы, акуляры, цёплае адзенне + зменнае, зручны (лепш закрыты) абутак.

6. Намёт, дыванок, спальнік (калі іх у вас няма – пра арэнду чытай вышэй⬆️).

7. Партатыўная зарадная прылада ("паўэрбанк").

8. Паходныя крэслы і / або сталы.

9. Ежа, посуд (можна аднаразовы), кружка, сталовыя прыборы (нож абавязкова).

10. Плаўкі, купальнікі (побач вадаём)

11. Сцягі, плакаты.

12. Грошы, дакументы.

13. Надзвычайны настрой 😊

Запрашаем дарослых і дзяцей, бо рыхтуем актыўнасці для ўсіх: музычныя канцэрты, майстар-класы і тэатральныя паказы для дзяцей і дарослых, кірмаш беларускіх майстроў, дыскусіі і шмат чаго іншага! 

Да сустрэчы ў Барыку 14-16 ліпеня!!!

‼️ Увага! УДЗЕЛ У ФЕСТЫВАЛЮ ДАРМОВЫ‼️

Сачыць за абвесткамі і анонсамі можна тут:

👉 FB мерапрыемства

👉 FB TUTAKA

linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram