
У 2022 годзе мы паглыбіліся ў традыцыйную беларускую культуру, а ў 2023 годзе прапанавалі серыю фільмаў пра гісторыю беларусаў Падляшша.
Цяпер, у 2024 годзе, праект “Хто ты гэткі?” пераходзіць да сучаснасці.
У трэцім сезоне праекта разглядаюцца ключавыя аспекты сучаснага жыцця беларусаў на Падляшшы: медыя, дзейнасць арганізацый, адукацыя, традыцыйная і сучасная культура. Фільмы раскрываюць спосабы захавання нацыянальнай ідэнтычнасці, асвятляючы працэсы інтэграцыі і развіцця беларускай меншасці ў Польшчы.
Фільмы будуць бясплатна даступныя на YouTube-канале Фонду TUTAKA і могуць выкарыстоўвацца як адукацыйныя матэрыялы.
✔️ Заданне суфінансуецца Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы
✔️ Грамадскае заданне суфінансуецца Падляшскім ваяводствам
✔️ Праект рэалізаваны ў рамках праграмы #ArtPowerBelarus Беларускай Культурнай Рады і Дацкага Інстытута Культуры дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўрасаюза
✔️ Суфінансуецца Амбасадай Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве
✔️ Заданне суфінансуецца The German Marshall Fund of the United States