Фэстываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ 2025

SONCAHRAJ — гэта фестываль жывой беларускай традыцыі, які аб’ядноўвае людзей вакол аўтэнтычных спеваў, народнай музыкі і танцаў. Арганізаваны фондам Tutaka, ён стварае прастору для супольнага перажывання культуры без сцэны — тут гучыць не толькі музыка, але і сама супольнасць.

У праграме:
🎶 Канцэрты і патанцоўкі з удзелам калектываў Касары (Варшава), Капэля Трыградская (Гданьск), Жэмэрва (Студзіводы)

🕒 Пачатак усіх выступаў — а 15:00

Месцы і даты:

  • 7 чэрвеня — вёска Случанка (гміна Гарадок)
  • 8 чэрвеня — вёска Тафілаўцы (гміна Дубічы Царкоўныя)

SONCAHRAJ — гэта святкаванне, дзе традыцыя дыхае, жыве і яднае. Гэта сустрэчы, гутаркі, спевы і танцы, якія не патрабуюць сцэны — толькі адкрытае сэрца і гатоўнасць быць разам.


Арганізатар: Фонд Tutaka
Рэалізацыя дафінансавана са сродкаў Міністра Унутраных Спраў і Адміністрацыі
Суфінансуецца The German Marshall Fund of the United States

Партнёры: Кола вясковых гаспадынь „Alebabki” (Случанка), Гмінны асяродак культуры, спорту і рэкрэацыі (Дубічы Царкоўныя), Infinity Group, Беластоцкі тэатр лялек

Медыяпатранат: Budzma, Беларускае Радыё Рацыя, Польскае Радыё Беласток, MOST Media, «Ніва», Pismo Folkowe, Gazeta Współczesna, Kurier Poranny, Nasze Miasto, Часопіс, TV Podlasie, TVP3 Białystok

 

📷 Karolina Poliakova

linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram