
Фэст Tutaka 2025: пяць год разам.
V юбілейны фэст Tutaka адгрымеў, адспяваў ды адтанчыў 10–13 ліпеня 2025 года.
Ён сабраў разам усіх тых, каму неабыякавая беларуская культура, развіццё беларускага грамадства ў Беларусі і свеце, ды тых, хто не страціў жаданне быць разам і падтрымліваць адно аднаго.
Гэта былі цудоўныя дні цікавых сустрэч, вясёлага смеху, сонечных ваннаў, танцаў пад дажджом і размоў да світання. Дзякуем кожнаму і кожнай – вы зрабілі фэст жывым, сапраўдным і незабыўным.
Музычная праграма фестывалю яшчэ ніколі не была такой разнастайнай і насычанай. На сцэнах фесту выступілі 🔥Krambambula🔥Ilo&friends🔥NaviBand🔥Dzieciuki🔥Дай дарогу!🔥Mandzik🔥Arhedelic🔥Spevy z-pad mosta🔥MAXIM&Oliczka🔥Kurwadziki🔥Кацярына Ваданосава🔥Pamidorau🔥Berek і многія іншыя выдатныя артысты.
На дыскусійнай пляцоўцы прайшлі важныя абмеркаванні па тэмах культуры, ідэнтычнасці, грамадзянскай супольнасці і будучыні.
У творчых і адукацыйных прасторах адбыліся інтэрактывы для дзяцей і дарослых, супольныя майстар-класы, лекцыі, сустрэчы і гульні, тэатральныя і кінапаказы.
Традыцыйна на фэсце гучала тэма палітвязняў, сёлета — з удзелам Сяргея Ціханоўскага, які надоечы выйшаў на волю.
Дзякуем усім, хто далучыўся да нас на Барыку ці анлайн — мы адчувалі вашу падтрымку і прысутнасць! Трымаймася ж разам і далей. І пабачымся на Tutaka 2026.
Даведнік арганізатара фестывалю: запусці фэст сваёй мары!
Мы хочам, каб беларускіх фестываляў было больш, а крутыя ідэі не заставаліся толькі мроямі, але ўвасабляліся ў рэальныя падзеі. Таму мы падсумавалі свой досвед арганізацыі фестывалю Tutaka і падрыхтавалі на яго аснове практычны даведнік арганізатара фэстаў.

📖 У ім вы знойдзеце:
– як ад ідэі перайсці да канцэпцыі і праграмы;
– якія тэхнічныя дэталі трэба ўлічыць;
– як прайсці бюракратычныя працэдуры і захаваць матывацыю;
і шмат іншай карыснай інфармацыі.
Даведнік грунтуецца на польскім заканадаўстве аб масавых мерапрыемствах, але па-за тым будзе карысны ўсім: і пачаткоўцам, і вопытным арганізатарам, якія хочуць структураваць свой досвед.
ПАМПУЙ: Даведнік арганізатара фестывалю: ад канцэпцыі да рэалізацыі
Арганізатар: Фонд TUTAKA
Ганаровы патранат Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуды
Ганаровы камітэт: Святлана Ціханоўская – лідарка дэмакратычных сіл Беларусі, Івонка Сурвіла - Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Прэзідэнт горада Беласток - Тадэўш Трускаляскі
Стратэгічны партнёр: Падляшскае ваяводства
Заданне суфінансуецца са сродкаў The German Marshall Fund of the United States
Рэалізацыя задання дафінансавана са сродкаў субсідыі Міністра Унутраных Спраў і Адміністрацыі
Дафінансавана са сродкаў Цэнтра Мерашэўскага ў рамках III Адкрытага Конкурсу
Партнёр фестывалю: горад Беласток
Партнёр дыскусій: Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку
Партнёры: Беларуская Дыяспара Беластока, Беластоцкі музычны клуб, Гміна Гарадок, Надлясніцтва Валілы, Fundacja Dialog, Infinity Group, Беластоцкі тэатр лялек, Fundacja Białoruś 2020, Podlaski Kąsek, QURI, Mydlarnia Cztery Szpaki, Soled, Fundacja Arhelan, Apteka Pod Lwem
Галоўны медыяпартнёр: Белсат TV
Медыяпатранат: Будзьма беларусамі, Беларускае Радыё Рацыя, MOST, TVP3 Białystok, Polskie Radio Białystok, Czasopis, Przegląd Prawosławny, Тыднёвік беларусаў у Польшчы "Ніва", Krytyka Polityczna, Kurier Poranny, Gazeta Współczesna, serwis Nasze Miasto
аўт. Руслан Серадзюк
ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ
10/07/2025
13:00 — Адкрыццё брамы фэсту
Размяшчэнне на кемпінгах, устаноўка намётаў, сустрэчы, абдымкі, адпачынак.
ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ
11/07/2025
ГАМАКА
17:00–18:00 Пленэр для дзяцей. Малюем цені раслін з Кацярынай Еўдакімавай
ВЕДАКА
12:40–14:40 Маляванне воўнай — Анастасія Венская
12/07/2025
ВЕДАКА
16:00–17:00 Вышываем паштоўкі — майстар-клас для дзяцей ад Кацярыны Еўдакімавай
ГАМАКА
11:00–12:30 Беларускія традыцыйныя гульні для дзяцей з Этнацэнтрам «Світанак»
12:30–13:30 Дзіцячы фітнес і танцы для дзяцей 2–4 гадоў
13/07/2025
ВЕДАКА
11:00–12:30 Майстар-клас па стварэнні ўпрыгажэнняў з пацерак — Валерыя Сас
17:40–19:10 Міфічны майстар-клас для дзяцей «Напалову людзі, напалову нячысцікі!» ад Таццяны Калач
ГАМАКА
12:30–13:30 Дзіцячы фітнес і танцы для дзяцей 6–10 гадоў
ЛЕКЦЫІ
11/07/2025
ВЕДАКА
16:30–18:00 Лекцыя «Беларускі музычны фальклор як экзотыка для беларусаў» — Вольга Барышнікава
СЦЭНА ТАМАКА
16:00–17:30 Лекцыя «Беларускі рэп — як усё пачалося і што цяпер?» — Дзяніс Mandzik
12/07/2025
ВЕДАКА
11:00–12:30 Лекцыя «Таямніцы Радзівілаўскай мапы. Чаму яна важная для сучасных беларусаў» — Цімох Акудовіч
14:20-15:50 Вакол Свету за 1163 дні з Аляксандрам Гойшыкам. Частка 1
17:10–18:10 Лекцыя «Цікавосткі беларускай архітэктуры» — Вадзім Гліннік
СЦЭНА ТАМАКА
12:10–12:40 Лекцыя пра пурызм у беларускай мове — Арцём Сізінцаў
14:50–16:20 Інтэрактыўная лекцыя-паказ «Мужчынская і жаночая мода часоў паўстання Кастуся Каліноўскага» — Каця Ваданосава
13/07/2025
ВЕДАКА
12:40-14:10 Лекцыя «Самастойныя дзеці» ад Юліі Гурыновіч
16:00-17:30 Вакол Свету за 1163 дні з Аляксандрам Гойшыкам. Частка 2
19:20-20:40 Лекцыя пра могілкі беларусаў у свеце з выставай фотаздымкаў
МАЙСТАР-КЛАСЫ
11/07/2025
ВЕДАКА
11:00-12:30 «Дыханне і голас у традыцыйных спевах» ад Караліны Падруцкай
18:10-20:00 Варым крупнік з Марыяй Грыц
ГАМАКА
15:00-17:00 Пляценне саламяных павукоў — Святлана Кучук
12/07/2025
ГАМАКА
12:00-14:30 Танцы ў Пазнаньцы
13:30–18:30 Майстар-клас па ткацтве паясоў на бердзечку — Рэгіна Лавор
13:30-15:00 Ёга для здаровай спіны — Івона Скаскевіч
15:00–16:30 Майстар-клас па купальска-пятроўскіх песнях для жанчын — Вольга Барышнікава
16:45–18:15 Майстар-клас па скочных песнях для мужчын — Вольга Барышнікава
13/07/2025
ВЕДАКА
14:20–15:50 Робім куццю — Марыя Грыц
ГАМАКА
12:00–14:00 Пляценне саламяных павукоў — Святлана Кучук
11:00–12:30 Ёга для здаровай спіны — Івона Скаскевіч
ДЫСКУСІІ
11/07/2025
СЦЭНА ТАМАКА
12:40–14:10 «Традыцыя ў сучасным: пераасэнсаванне спадчыны. Як працуе з фальклорам, рамёствамі і гістарычнай памяццю»
14:20–15:50 «Я з Падляшша, я беларус?» — як сябе вызначаюць беларусы ў Польшчы
18:20–20:00 Дыскусія: «Чаму важна гаварыць пра ЛГБТК+ -ідэнтычнасць цяпер?»
12/07/2025
СЦЭНА ТАМАКА
12:50–14:20 «Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі? Пра рэпрэзентацыю, культурную дыпламатыю, самакіраванне»
18:00–20:00 «Беларусь вачыма свету»
13/07/2025
СЦЭНА ТАМАКА
17:50–19:20 «Ціск на родных у Беларусі: калектыўная адказнасць і помста рэжыму. Як дзяржаўныя органы прымушаюць маўчаць тых, хто з’ехаў, праз шантаж іх сям’і»
НЕФАРМАЛЬНЫЯ СУСТРЭЧЫ
11/07/2025
ЧІЛЛАКА
13:00–13:30 Нефармальная сустрэча з Ілонай Карпюк (ILO&Friends)
18:30–19:00 Нефармальная сустрэча з Mandzik
19:30–20:00 Нефармальная сустрэча з Дай Дарогу!
12/07/2025
ЧІЛЛАКА
13:00–15:00 Сустрэча з зоркамі Белсата
16:00–16:30 Нефармальная сустрэча з Spievy z-pad mosta
17:00–17:30 Нефармальная сустрэча з Dzieciuki
18:00–18:30 Нефармальная сустрэча з ili-ili
19:00–19:30 Нефармальная сустрэча з Papa Bo Selektah
13/07/2025
ЧІЛЛАКА
18:00–18:30 Нефармальная сустрэча з Arhedelic
19:00–19:30 Нефармальная сустрэча з Maxim
СЦЭНА ТАМАКА
19:30–20:30 Нефармальная сустрэча з арганізатарамі
КІНО
11/07/2025
СЦЭНА ТАМАКА
11:00–12:30 Паказ дакументальнага фільма «Апошнія словы», рэж. Раман Шэль
12/07/2025
СЦЭНА ТАМАКА
11:00–12:00 Паказ дакументальнага фільма «Дом там, дзе я?», рэж. Арцём Лобач
13/07/2025
СЦЭНА ТАМАКА
11:00–13:00 Паказ дакументальнага фільма «Вольны хор», рэж. Раман Шэль
ЛІТАРАТУРНАЯ ПРАГРАМА
11/07/2025
ВЕДАКА
14:50–16:20 Чытка п’есы «Цесля» — Сяржук Тоўсцікаў і Вольга Каралёнак
СЦЭНА ТАМАКА
17:40–18:10 Прэзентацыя кнігі вершаў Артура Камароўскага «Анатомія»
СЦЭНА BMK
12:00 Выступ Севярына Квяткоўскага з новай кнігай “Мы ідзём на марш”
16.20-16.45 Паэтычны выступ Рыгора Шабекі
12/07/2025
СЦЭНА BMK
11:30 Літаратурны выступ Змітра Бартосіка
12:00 Выступ Уладзіміра Арлова з кнігай «Імёны Свабоды»і прэзентацыя новых праектаў
13/07/2025
СЦЭНА ТАМАКА
16:40–17:40 Прэзентацыя фонду Kamunikat.org
ІНШЫЯ ПАДЗЕІ
11/07/2025
СЦЭНА ТАМАКА
20:10-21:30 Адкрыты запіс падкаста "Калякі Малякі" з гуртом "Сербскі Нож"
ГАМАКА
15:30-17:00 Беларускія традыцыйныя гульні для дарослых з Этнацэнтрам "Світанак"
12/07/2025
ВЕДАКА
12:40-14:10 Інтэрактыўная прэзентацыя Музея Вольнай Беларусі: "Голас Вольнай Беларусі: Артэфакты супраціву"
18:20-20:30 Квіз пра Беларусь
СЦЭНА ТАМАКА
16:50-17:40 Спектакль для дарослых "Granica", рэж. Антон Ільін
20:10-20:40 «Мапа меркаванняў: адгадай Беларусь» ад BEROC
13/07/2025
СЦЭНА ТАМАКА
13:10-14:40 Прэзентацыя Центра Беларускай Культуры ў Беластоку
15:00-16:30 "Кныровіч. План" - жывы стрым (выступ) аб эканоміцы, палітыцы і будучыні Беларусі.
МУЗЫЧНАЯ ПРАГРАМА
11/07/2025
21:00 - Афіцыйнае адкрыццё фестывалю
Mandzik
Эмацыйны рэп і драм-н-бэйс. Адкрые фестываль з жывой энергетыкай і шчырымі тэкстамі пра тугу, надзею і радасць.
ILO&Friends
20-гадовы юбіляр і сапраўдны гучны голас Падляшша. Гурт спалучае арт-рок, акустыку і прагрэсіўны рок з глыбокімі беларускімі тэкстамі.
Дай Дарогу!
Культавы панк-гурт з Берасця. Шчыра, рэзка і на поўнай гучнасці — канцэрт, які нельга прапусціць.
Papa Bo Selektah (11 і 12 ліпеня)
Масты паміж этна-басам, джаз-хопам і фольктронікай. Заснавальнік BOpromo і герой трох кантынентаў.
12/07/2025
21:00
SPIEVY z-pad mosta
Жаночы хор з Варшавы, які нанова інтэрпрэтуе абрадавыя песні беларусаў і ўкраінцаў. Спевы ад чалавечым шляху - ад калыханкі да апошняга развітання.
ili-ili
Адзін з самых атмасферных і эмацыйных калектываў сфарміравалі калісьці акторы Тэатра імя Янкі Купалы. На сцэне TUTAKA вы ўбачыце Змітра Есяневіча, Міхася Зуя і Віталя Кулеўскага разам, пасля столькіх год. Іх інды-рок з адценнем гарадскога сіці-попу 80-х зноў загучыць шчыра і цёпла.
Dzieciuki — гродзенскі фолк-панк-гурт, які пераўтварае гісторыю ў магутную музычную зброю. Іх выступы — гэта выбуховы мікс панкавай энергіі, запамінальных матываў і вострасацыяльных тэкстаў, што распавядаюць пра забытых герояў, падзеі, пра якія маўчаць падручнікі, і нязломны дух народа. Гэта музыка супраціву, памяці і гонару, гатовая расхістаць сцэну і сэрцы.
Крамбамбуля
Новае дыханне легендарнага беларускага гурта, заснаванага Лявонам Вольскім. Пасля доўгай паўзы праект вяртаецца з абноўленым складам і свежай энергіяй, але захоўвае свой фірмовы стыль: іранічныя тэксты, лёгкі алкагольна-філасофскі настрой і сумесь народных матываў з танцавальнымі рытмамі.
13/07/2025
21:00
NAVIBAND
Голас надзеі і святла. Акустыка і электроніка, фальклор і сучаснасць у душэўным сінтэзе.
MAXIM & Oliczka
Традыцыя на бітбоксе: рэп сустракае белы спеў. Гарадская энергія і архаіка ў гіпнатычным тандэме.
Arhedelic
Этна-соўл-электроніка з глыбінным спеўным кодам. Музыка для тых, хто хоча адчуць глыбіню і рытм цела.
Партнёрская сцэна: Беластоцкі музычны клуб
Białystok Music Club — сучасная прастора, створанная аб’яднаннем мясцовых музыкаў і аматараў. Яна ўжо стала пляцоўкай для шматлікіх беларускіх артыстаў і культурных мерапрыемстваў.
Клуб выступіў як афіцыйны партнёр TUTAKA 2025, прынёс у праграму асаблівы каларыт музычнага міксу.
Хто гучыць на сцэне БМК:
пятніца з 16:00: The Ants, Serbskij Nož, Kašlaty Voch, Torn, Rodvaloth
субота з 15:30: Dziadzieńka, Alaksandr Pamidoraŭ, Rastate, Kurwadziki, Kaciaryna Vadanosava
нядзеля з 16:00: Poznański Śpieŭny Schod, Homan-Band, Muv, Berek