СВЯТЛО Ў ЦЕМРЫ

Спектакль  «Святло ў цемры» — сумесны праект «Тутэйшага тэатра» і фонду «Tutaka» на тэму «Нерасстраляная паэзія». У яго аснову пакладзены тэксты і біяграфіі творцаў, забітых ці рэпрэсаваных ў 1937 годзе ў Беларусі. У 1930-я гады беларускую літаратуру хацелі знішчыць, сцішыць яе галасы. Сёння беларускія ўлады зноў рэпрэсуюць людзей за спробы ратаваць беларускую культуру. Сёння галасы рэпрэсаваных творцаў гучаць актуальна як ніколі. Мы сцвярджаем, што праца гэтых людзей, іх ахвяры, іх лёсы не зніклі ў цемры, але па-ранейшаму даюць імпульсы, натхняюць, асвятляюць жыццё Беларусі. 

Рэжысер - Андрэй Саўчанка

Акторы: Андрэй Кляшэнь, Аляксей Халупка, Віялета Кандратовіч, Ганна Машко, Наста Ляшковіч, Яраслава Барынава, Аляксандр Енджыеўскі

Сцэнограф -  Юра Дзівакоў

Кампазітар - Эрык Арлоў-Шымкус

Прадзюсіраванне - фундацыя Tutaka

Даты паказаў: 

15.10.2023 - У рамках фестывалю Kierunek Wschód VII

27.10.2023 - (12:30 і 20:00) у Беластоцкім тэатры лялек 

28.10.2023 - (20:00) у Беластоцкім тэатры лялек 

29.10.2023 - у рамках фестывалю Беларускай Бардаўскай і Аўтарскай Песні "XVIII Бардаўская восень"

Суфінансаванне са сродкаў Міністра Культуры і Нацыянальнай Спадчыны

Спектакль узнік у межах праграмы OFF Polska арганізаванай Інстытутам Тэатральным ім. Zbigniewa Raszewskaha. #offpolska

Праект адбываецца ў межах праграмы #ArtPowerBelarus Беларускай Рады культуры Дацкага Інстытуту Культуры дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўразвязу.

Фундацыя Tutaka прымае ўдзел у арганізаванай Інстытутам Тэатральным ім. Zbigniewa Raszewskaha праграмы мастацкай рэзідэнцыі для творцаў з Беларусі і Украіны.

linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram