ФЭСТЫВАЛЬ АБУДЖАНЫХ TUTAKA 2024

Што такое Фестываль TUTAKA❓ - Магчымасць паставіць на паўзу паўсядзённасць і даць нырца ў непаўторны беларускі дзвіж❓ Нагода узгадаць, што мы ў сябе ёсць, сустрэцца-ўбачыцца са старымі сябрамі й сяброўкамі, завесці новыя знаёмствы❓ Шанец паказаць сябе, паглядзець на іншых, абмяняцца думкамі і ідэямі, знайсці новае натхненне❓ Папросту магчымасць запаволіцца і адпачыць на ўлонні прыроды ў кампаніі крутых беларусаў і беларусак❓ А можа быць - усё гэта разам і нават крыху больш‼️

Фонд TUTAKA ў чацвёрты раз запар запрашае сустрэцца на галоўным ўсебеларускім летніку.

12-14 ліпеня Барык каля Гарадка на Падляшшы мы зноў збіраем і паказваем усё тое, што сёння прапануе незалежная беларуская культура. Сёлета фестываль будзе яшчэ маштабней.

Вас чакаюць 3 дні незабыўнага творчага драйву! Гэта значыць, будзе яшчэ больш арыгінальных музыкаў на сцэнах фестывалю, яшчэ больш майстар-класаў, дыскусій, кінапаказаў, тэатральных эксперыментаў, спартовых мерапрыемстваў і іншых творчых актыўнасцей.

Пакрысе будуць з’яўляцца падрабязнасці. Абавязкова падпісвайцеся на мерапрыемства, каб нічога не прапусціць.

А мы раскрываем першую таямніцу: хто ж сёлета адказвае за музыку на фестывалі, то-бок перад вамі наш LINE UP 👀👇

12.07 ПЯТНІЦА

🎤 Аляксандр Памідораў

🎤 luty sakavik

🎤 :B:N 

13.07 СУБОТА

🎤 Karlen & Co 

🎤 Syndrom Samazvanca

🎤 Разбітае Сэрца Пацана

🎤 KOOB (Solo) х Sw@da

🎤 Sw@da х Niczos 

14.07 НЯДЗЕЛЯ

🎤 YAŪGEN

🎤 ZUI 

🎤 SOŽ

Крутая атрымалася кампанія, як лічыце😉 Чакаюць вас таксама 2 музычныя прэм’еры!

Дзе купіць квіткі, не пытайце, - удзел у фестывалі БЯСПЛАТНЫ!

Але вы заўсёды можаце падтрымаць нас на ko-fi.com або на нашым сайце.

І памятайце, удзел у фестывалі бясплатны! То бок, ніякіх квіткоў не трэба! Зусім!

Проста далучайцеся! Мы вас чакаем!

⚪️ Арганізатар: Фонд TUTAKA

🔴 Ганаровы патранат Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуды

⚪️ Ганаровы Камітэт: Святлана Ціханоўская - лідэр дэмакратычных сіл Беларусі, Прэзідэнт горада Беласток - Тадэўш Трускаляскі

🔴 Заданне часткова фінансуецца з рэсурсаў Міністэрства Унутраных спраў і Адміністрацыі Польшчы

⚪️Фестываль дафінансаваны праз Амбасаду Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве, горад Беласток

🔴 Праект ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвяза

linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram