НАША МІСІЯ

Дзеяньні фундацыі маюць на мэце папулярызацыю беларускае культуры, у тым ліку ў яе падляскім рэгіянальным варыянце.
Мы хочам прасоўваць яе ня толькі сярод беларусаў, але і сярод палякаў, падкрэсьліваючы гістарычныя сувязі між гэтымі двума народамі і часта агульную культурную спадчыну. Мы зьвяртаем шмат увагі на паняцьці нацыянальнай і этнічнай ідэнтычнасьці, на правы і абавязкі грамадзяніна, талерантнасьць і суіснаваньне. Мы перакананыя, што дзякуючы разнастайнасьці, таксама нацыянальнай і культурнай, дзяржава як грамадзянская супольнасьць можа разьвіваць і ствараць адпаведныя сацыяльныя і грамадзянскія ўзоры. Любая нецярпімасьць і страх перад іншасьцю вынікае зь няведаньня. Таксама часта яна бывае крыніцай траўмаў многіх пакаленьняў і ўкаранёнага недаверу.

даверылі нам

праекты

TUTAKA

Традыцыйная і сучасная культура, беларуская мова, музыка, мастацтва, тэатр, фільм, ці ўрэшце - сустрэча чалавека з чалавекам. Гэта некаторыя з нашых праектаў.

КАМАНДА

TUTAKA

TUTAKA яднае беларусаў, якія думаюць пра сваю тоеснасьць і культуру, незалежна ад таго, дзе яны нарадзіліся і дзе жывуць. Гэта адлюстроўваецца таксама і ў нашай камандзе.

Павал
Станкевіч

Кіраўнік фундацыі

КАЦЯРЫНА    КЕЙКО

Дырэктар выканаўчы

Пятро
Станкевіч

Віцэ-старшыня фундацыі, спэцыяліст па тэхнічных пытаньнях

настасся
суханосік

Кіраўнічка праектаў

Кацярына
Дзерман

Cябра Праграмнае Рады

НАТАЛЬЛЯ
СЬЦЕПАНЦОВА

Спэцыялістка па пытаньнях спонсарскай падтрымкі, сябра Праграмнае Рады

PARTNERZY

linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram