Фэстываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ 2023

ІІ Фэстываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ – ужо ў чэрвені!
Фэстываль будзе чарговай нагодай сустрэцца са сьпеўнай і музычнай традыцыяй беларусаў, а таксама дасьць магчымасьць даведацца пра розныя элемэнты творчай і кулінарнай спадчыны нашых продкаў.
У рамках фэстывалю мы арганізавалі сэрыю майстар-клясаў аўтэнтычнага сьпеву для мясцовых калектываў з Беласточчыны. Сёлета з выкладчыцай тэхнікі народных сьпеваў і знанай дасьледніцай беларускага фальклёру Ірынай Мазюк сустракаюцца Сьпеўны Гурт з Дубіч Царкоўных, Czerwone Szpilki і «Журавінкі». У межах заняткаў яны знаёмяцца і аднаўляюць традыцыйны беларускі фальклёр сваіх ваколіц.

Традыцыйна фэстывальныя мерапрыемствы пачынаем у Дубічах Царкоўных!

Эфэкты працы гурты прадставяць на фэстах:

  • 9 чэрвеня ў Дубічах Царкоўных, з 17:00 ля будынку GOKSiR вул. Główna,67.
  • 10 чэрвеня ў Саколі, з 17:00 на тэрыторыі CPL – Sokole
  • 18 чэрвеня ў Цясным, з 17:00 у Гарадзкім Парку
  • 24 чэрвеня пройдзе Гранд-фінал фэстывалю ў Бандарах ля пляжу над Семяноўскім вадасховішчам.
9 чэрвеня 2023 г. (пятніца) а 17:00 сустракаемся на пляцоўцы ля будынку GOKSiR у Дубічах вул. Główna, 67
 
Будзем сьпяваць і танчыць разам з:
  • Сьпеўны гурт з Дубіч Царкоўных;
  • "Малінкі"
  • "Каляжанкі" (Беларусь)
  • Капэля "Колісьнія" (Беларусь)

Чакае нас таксама:

  • "Сьпеўны сход" з Сержуком Доўгушавым,
  • майстар-клясы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай
  • кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.

10 чэрвеня 2023 г. (субота) раскручваемся разам з Фэстывалем Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ і бавім час разам у Саколі!

А 17:00 сустракаемся на пляцоўцы CPL у Саколі (Sokole, 59).

На супольную забаву запрашаюць:

  • "Чырвоныя Шпількі"
  • "Наўзаем"
  • "Каляжанкі" (Беларусь)
  • Капэля "Колісьнія" (Беларусь)

Запрашаем таксама на:

  • "Сьпеўны сход" з Сержуком Доўгушавым,
  • майстар-клясы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай
  • кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.

18 чэрвеня 2023 г. (нядзеля) Фэстывалем Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ завяршаем Тыдзень Супрасьля і запрашаем на супольную бяседу са сьпевам і танцамі!
А 17:00 сустракаемся ў Гарадзкім Парку ў Супрасьлі.
На супольнай бяседзе зайграюць і засьпяваюць:

  • "Журавінкі"
  • "Жэмэрва"
  • "Беларускі цуд" (Літва)
  • Капэля "Колісьнія" (Беларусь)

Таксама нас чакае:

  • "Сьпеўны сход", які правядзе Сяржук Доўгушаў,
  • майстар-клясы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай
  • кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.

24 чэрвеня 2023 г. (субота) супольна будзем сьвяткаваць Купальле!
Нас чакае вогнішча, вянкі, радасьць, лета ды фінал Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ на пляжы ў Бандарох!

Ужо з 16:00 нас чакаюць майстар-клясы:

  • Сьпеўны гурт з Дубіч Царкоўных
  • "Чырвоныя Шпількі"
  • "Журавінкі"
  • ZHRAJA
  • Капэля Алены Мялешкі (Беларусь)
  • Сьпеўны гурт з Дабрывады
  • „Беларускі цуд” (Літва)
  • Капэля "Колісьнія” (Беларусь)
  • Miareža (Беларусь)
  • Hajda Banda / Гайда банда

Апрача танцаў і сьпеваў нас чакаюць традыцыйны купальскі карагод і сьпевы ля вогнішча!
Можна таксама ўзяць з сабою намёты і заначаваць на мясцовым кэмпінгу.

 Граем з SONCAHRAJEM разам!

На ўсе мерапрыемствы бярыце з сабою кошыкі для супольнай бяседы!
Уваход на фэстываль бясплатны!

SONCAHRAJ – гэта даніна памяці мінулым пакаленьням, але і натхненьне для сучаснасьці. Запрашаем!

  • Арганізатар: Фундацыя TUTAKA
  • Асноўны партнэр: Гміна Міхалова
  • Партнэры: Гмінны Асяродак Культуры, Спорту і Адпачынку ў Дубічах Царкоўных, Цэнтр Культуры і Адпачынку ў Супрасьлі, Гмінны асяродак культуры ў Міхалове, Цэнтр Лякальнага Прадукту – Саколе, Infinity Group, Беластоцкі лялечны тэатр.
  • Суфінансаваньне задачы ажыцьцяўляецца за кошт сродкаў Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў рамках праекту “Сьпеўны сход”.
  • Фэстываль суфінансуецца Амбасадай Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве
  • Медыя-партнёры: KulturaLudowa.pl, Pismo Folkowe, Polskie Radio Białystok, TVP Białystok, , Gazeta Współczesna, Kurier Poranny, Radio Akadera, Gazeta Wyborcza, TV Podlasie, TVK Hajnówka, Тыднёвік беларусаў у Польшчы "Ніва", Беларускае Радыё Рацыя, TV Белсат, Грамадзка-культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі", партал "MostMedia.io"

9 чэрвеня ў Дубічах Царкоўных

10 чэрвеня ў Саколі

18 чэрвеня ў Цясным

24 чэрвеня Гранд-фінал ў Бандарах

linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram