1,5% на культуру

А як дапамагчы культуры? 

Калі хочаце дапамагчы Фундацыі Tutaka разьвіваць культуру можна перадаць нам 1,5% свайго падатку. 

Гэтыя сродкі не паступаюць у дзяржаўную казну, яны ідуць непасрэдна ў бюджэт фонду і будуць выкарыстоўвацца ў рамках нашых мерапрыемстваў па падтрымцы беларускай культуры і яе дзеячаў.

  • Да 1 траўня 2024 года ўсе асобы, якія афіцыйна працуюць у Польшчы, павінны паведаміць у падатковую інспэкцыю аб сваіх даходах – падаць дэклярацыю. І зараз у вас ёсьць выдатная магчымасьць зрабіць добрую справу – ахвяраваць 1,5% ад вашага падатку на падтрымку фонду Tutaka.
  • Вы можаце падаць падатковую дэклярацыю ў аўтаномным рэжыме – адпраўце запоўненую форму ў падатковую службу або праз інтэрнэт-сэрвісы.
  • Калі вы хочаце нам дапамагчы, проста ўвядзіце нумар KRS нашага партнэра, фонду «Dialog», у адпаведнае месца дэклярацыі. Менавіта дзякуючы гэтай арганізацыі мы можам зьбіраць вашыя ахвяраваньні!

FUNDACJA DIALOG

KRS: 0000007228

z dopiskiem: Kultura Białoruś

  • Памятайце! Фонд "Dialog" зьбірае і на іншыя мэты, таму паметка «Kultura Białoruś» вельмі важная, каб сродкі дайшлі да нас.
  • Падатковая служба не зьмяняе арганізацыю, якую вы ўказалі ў мінулым годзе, таму, калі вы хочаце зьмяніць атрымальніка, адрэдагуйце гэтыя дадзеныя. Выберыце новую арганізацыю ( Fundacja Dialog) для перадачы падатковай льготы і ўкажыце інфармацыю ў падатковай дэклярацыі.
  • Увага! Варта падкрэсьліць, што ад сумы падатку налічваецца 1,5%, гэта значыць дзяржава атрымае на 1,5% менш, але вы НІЧОГА НЕ СТРАЦІЦЕ. Таму рабіць добрыя справы і дапамагаць людзям такім чынам вельмі проста.

А калі хочаце нас падтрымаць дадаткова, увесь год чакаем вашых данатаў тут

Стварайма беларускую культуру разам!

linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram