Фэстываль Абуджаных TUTAKA 2022

15-16 ліпеня 2022 года ва ўрочышчы Барык каля Гарадка ў другі раз прайшоў Фэстываль Абуджаных TUTAKA, каб выказаць падтрымку, пазнаёміцца ​​бліжэй з нашай культурай і адно з адным. Але перш за ўсё даць выразны сыгнал нашым сябрам у Беларусі, што мы зь імі ў нашых думках і справах.

Мы запрасілі на фэстываль пераважна беларускіх творцаў, ня толькі музыкаў, але і людзей тэатру ды выяўленчага мастацтва. Асабліва тых, хто стаў сымбалем пераменаў або дзейнічае толькі дзеля падтрымкі гэтых пераменаў.

 

 Жыве Беларусь! Жыве вечна і няхай жыве вольна!

 

  • Дзе: паляна Барык каля Гарадка
  • Калі: 15-16 ліпеня 2022

 

Першы дзень фэстывалю, пятніца, быў днём сустрэч і майстар-клясаў. У зоне «TAMAKA» адбыліся ўрокі беларускай мовы, акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі ў Беларусі: «Птушкі свабоды» з Аляксандрай Канафальскай, вечар паэзіі ад «Мова Нанова». А ў зоне Tutaka вячэрнія танцы ў лесе! PROSTA TANCUJ - Sw@da b2b Magdala - Dj Set.

 

У сваю чаргу ў суботу з поўдня зона Tamaka кіпела жыцьцём:

  • спэктакль для дзяцей "Брыдке качэня" тэатра Czrevo на дыялекце беларусаў Падляшша.
  • шматузроставыя майстар-клясы па вырабе лялек-“матанак”.
  • шматузроставыя майстар-класы па вырабе крайкі
  • паказ тэатру ценяў
  • майстар-клясы па вырабе традыцыйных беларускіх выцінанак з паперы
  • працяг майстар-кляса па вырабе «папяровых птушак» з Аляксандрай Канафальскай у рамках акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі ў Беларусі
  • Руфіна Базлова вяла мастацкую акцыю "Framed in Belarus” (майстар-кляс па вышыўцы для дарослых)
  • Урокі беларускай мовы з Мова Нанова

 

Зону Tutaka адкрыла дыскусійная студыя:

Прэс-прэзэнтацыя праекту «У гадзіне адсюль на ўсход»

Беларуская эміграцыя пасьля 2020 г.

Беларуская культура па-за межамі

Вайна ва Ўкраіне. Што зь Беларусьсю?

А на галоўнай сцэне выступілі:

 J:MORS

CHORNABROVA

SHUMA

VOLSKI

IVA SATIVA

Цалкам новым быў праект „Słuchaj ruch” - тэатр танца на галоўнай фэстывальнай сцэне!

Фэстываль мы завяршылі танцамі ў лесе пад музыку Hajda Banda + Sw@da b2b Magdala - Dj Set - PROSTA TANCUJ

  • Арганізатар: Фундацыя Tutaka
  • Ганаровы патранат Прэзыдэнта Рэспублікі Польшчы Анджэя Дуды
  • Ганаровы камітэт: Сьвятлана Ціханоўская - лідэрка вольных беларусаў, Івонка Сурвілла - Старшыня Рады БНР, Артур Касіцкі - Маршалак Падляскага ваяводзтва, Тадэўш Трускаляскі - Прэзыдэнт гораду Беласток, Павал Латушка - лідэр НАУ
  • Стратэгічны партнэр: Падляскае ваяводзтва
  • Партнэры: Infinity Group, Беластоцкі Тэатр Лялек, Беларускае Аб’яднаньне Студэнтаў, Брацтва Праваслаўнай Моладзі Беластоцка-Гданьскай архепархіі, Galeria Arsenał, Гмінны Цэнтр Культуры ў Гарадку, гміна Гарадок, НАУ, Мова Нанова
  • Праект адбыўся дзякуючы фінансавай падтрымцы горада Беласток.
  • Заданьне суфінасаванае са сродкаў Міністэрства Унутраных Спраў і Адміністрацыі
  • Мэдыя-партнэрыi: TOK FM, TV Белсат, Polskie Radio Białystok, Gazeta Wyborcza, Euroradio, Беларускае Радыё Рацыя, Krytyka Polityczna, MediaPortBelarus, Страна Для Жизни

 

linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram