Фестываль Абуджаных Tutaka 2023

14 і 15 ліпеня 2023 - ГАРАДOК, Польшча

Шмат хто з нас ужо не жыве ў Беларусі, большасьць надалей у Беларусі жывуць. Калі мы бачыліся апошні раз, вось так, сам насам, у абдымках адно аднаго. Бяз zoomаў ці камунікатараў – хаця слава ім за тое, што яны ёсьць, бо можна было б цалкам звяр’яцець з тугі…

Сёлета славуты Барык ля Гарадка на Беласточчыне пры мяжы з Беларусьсю на некалькі дзён стане пляцоўкай для ўсебеларускага пікніка ў межах фэстывалю «ТУТАКА»! Некалі тут адбывалася легендарнае «Басовішча», на якім 30 гадоў сустракаліся свабодныя беларусы.

Фэстываль ТУТАКА – гэта неверагодны шанец пабачыцца, паглядзець, што сёньня прэзэнтуе незалежная беларуская культура, а таксама файна адпачыць і зарадзіць адно аднаго пазытыўнай энэргіяй і аптымізмам! А яшчэ ў разгар лета і ў маляўнічым лесе з намётавым лягерам, крутымі канцэртамі, зонамі адпачынку, возерам і іншымі забавамі.

Фэстываль Абуджаных TUTAKA запрашае трэці раз!

Што нас чакае?

  • Усебеларускі пікнік — можна прыехаць з намётам, спыніцца ў маляўнічым лесе і адпачываць на возеры.
  • Музычны і тэатральны фестываль — 2 дні жывой музыкі ад вядомых беларускіх музыкаў на вялікай сцэне (лайнап будзе агучаны неўзабаве), спектаклі для дзяцей і дарослых.
  • Сямейны адпачынак — майстар-класы, чытанні, гульні, заняткі для ўсёй сям’і.
  • Спартовы лагер — унікальная магчымасць правесці час актыўна і пазнаёміцца з нашымі спартоўцамі.
  • Бізнес-канфэрэнцыя — дыскусія аб праблемах і магчымасцях рэлакаваных беларускіх бізнесменаў і тых, хто хоча заняцца сваёй справай у Еўрасаюзе.
  • Кірмаш — беларускія сувеніры і мерч ад любімых і вядомых майстроў.
  • Выстава беларускіх ініцыятыў — магчымасць прэзентаваць сябе і наладзіць карысныя міжнародныя сувязі.
  • А яшчэ — гэта вольныя пляцоўкі для тых, хто жадае паказаць сябе, онлайн-трансляцыя на ўвесь свет, сустрэчы, знаёмствы, энергія і супольнасць!

Дзе?

Урочышча Барок ля Гарадка, Падляшскае ваяводства, Польшча.

Калі?

14 і 15 ліпеня 2023.

LINE UP неўзабаве))

❗️Усю самую важную інфармацыю можна знайсці ў нашым FAQ ❗️


Ідэяў і праектаў TUTAKA мае шмат, але ў сродках мы часта абмежаваныя. Таму будзем удзячныя за грашовую падтрымку 👉 http://tutaka.org/be/#donate


Каб як мага хутчэй сачыць за інфармацыяй падпісвайцеся тут:


  • Арганізатар: Фонд Tutaka
  • Ганаровы патранат Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуды
  • Ганаровы Камітэт: Святлана Ціханоуская - лідэр дэмакратычных сіл Беларусі, Івонка Сурвілла - Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Прэзідэнт горада Беласток - Тадэўш Трускаляскі, Маршалак Падляшскага ваяводства - Артур Касіцкі
  • Праект рэалізоўваецца дзякуючы фінансавай падтрымцы горада Беластока
  • Заданне часткова фінансуецца з рэсурсаў Міністэрства Унутраных спраў і Адміністрацыі Польшчы
  • Публічная задача суфінасуецца са сродкаў Падляшскага ваяводства
  • Фестываль дафінансаваны праз Амбасаду Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве
  • Партнёры: Infinity Group, Беластоцкі лялечны тэатр, Дом Творцаў, Управа Гміны Гарадок, Гмінны Цэнтр Культуры ў Гарадку, Cтудыя “РАЮ”
  • Медыя-падтрымка: TV Белсат, TVP Białystok, Polskie Radio Białystok, Gazeta Wyborcza, Euroradio, Беларускае Радыё Рацыя, MOST Media, Страна Для Жизни, Будзьма беларусамі, Krytyka Polityczna, Gazeta Współczesna, Kurier Poranny, Radio Akadera
linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram