Фестываль Абуджаных Tutaka 2023

14 і 15 ліпеня 2023 - ГАРАДOК, Польшча

Шмат хто з нас ужо не жыве ў Беларусі, большасьць надалей у Беларусі жывуць. Калі мы бачыліся апошні раз, вось так, сам насам, у абдымках адно аднаго. Бяз zoomаў ці камунікатараў – хаця слава ім за тое, што яны ёсьць, бо можна было б цалкам звяр’яцець з тугі…

Сёлета славуты Барык ля Гарадка на Беласточчыне пры мяжы з Беларусьсю на некалькі дзён стане пляцоўкай для ўсебеларускага пікніка ў межах фэстывалю «ТУТАКА»! Некалі тут адбывалася легендарнае «Басовішча», на якім 30 гадоў сустракаліся свабодныя беларусы.

Фэстываль ТУТАКА – гэта неверагодны шанец пабачыцца, паглядзець, што сёньня прэзэнтуе незалежная беларуская культура, а таксама файна адпачыць і зарадзіць адно аднаго пазытыўнай энэргіяй і аптымізмам! А яшчэ ў разгар лета і ў маляўнічым лесе з намётавым лягерам, крутымі канцэртамі, зонамі адпачынку, возерам і іншымі забавамі.

Фэстываль Абуджаных TUTAKA запрашае трэці раз!

Што нас чакае?

  • Усебеларускі пікнік — можна прыехаць з намётам, спыніцца ў маляўнічым лесе і адпачываць на возеры.
  • Музычны і тэатральны фестываль — 2 дні жывой музыкі ад вядомых беларускіх музыкаў на вялікай сцэне (лайнап будзе агучаны неўзабаве), спектаклі для дзяцей і дарослых.
  • Сямейны адпачынак — майстар-класы, чытанні, гульні, заняткі для ўсёй сям’і.
  • Бізнес-канфэрэнцыя — дыскусія аб праблемах і магчымасцях рэлакаваных беларускіх бізнесменаў і тых, хто хоча заняцца сваёй справай у Еўрасаюзе.
  • Кірмаш — беларускія сувеніры і мерч ад любімых і вядомых майстроў.
  • Выстава беларускіх ініцыятыў — магчымасць прэзентаваць сябе і наладзіць карысныя міжнародныя сувязі.
  • А яшчэ — гэта вольныя пляцоўкі для тых, хто жадае паказаць сябе, онлайн-трансляцыя на ўвесь свет, сустрэчы, знаёмствы, энергія і супольнасць!

Дзе?

Урочышча Барок ля Гарадка, Падляшскае ваяводства, Польшча.

Калі?

14 і 15 ліпеня 2023.

TUTAKA - гэта музычны фэст, майстар-класы, дыскусіі, кінапаказы, спартовыя і тэатральныя мерапрыемствы і проста ўсебеларускі пікнік у разгар лета ў маляўнічым лесе побач з возерам!

Сустрэнемся з нашымі зоркамі: 

Маргарытай Ляўчук, Крысцінай Дробыш, Маляванычам, Андрэям Саўчанкам, Кацяй Сныцінай і інш.!

Ну і, безумоўна, адна з важнейшых запланаваных падзей - сустрэча з Святланай Ціханоўскай! 

Заграюць:

  • ДАЙ ДАРОГУ!
  • НОЧЫ
  • BOTANIC PROJECT
  • DZIECIUKI
  • ULADZIMIR PUCHAČ (J:MORS)
  • PAPA BO SELEKTAH
  • DLINA VOLNY
  • КРВАДЗІКІ

❗️Усю самую важную інфармацыю можна знайсці ў нашым FAQ ❗️

❗️Ва зацікаўлены акрэдытацыяй для прэсы? Запоўніце форму❗️

LINE UP


Ідэяў і праектаў TUTAKA мае шмат, але ў сродках мы часта абмежаваныя. Таму будзем удзячныя за грашовую падтрымку 👉 http://tutaka.org/be/#donate


Каб як мага хутчэй сачыць за інфармацыяй падпісвайцеся тут:


  • Арганізатар: Фонд Tutaka
  • Ганаровы патранат Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуды
  • Ганаровы Камітэт: Святлана Ціханоуская - лідэр дэмакратычных сіл Беларусі, Івонка Сурвілла - Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Прэзідэнт горада Беласток - Тадэўш Трускаляскі, Маршалак Падляшскага ваяводства - Артур Касіцкі
  • Стратэгічны партнёр - Падляшскае ваяводства
  • Заданне часткова фінансуецца з рэсурсаў Міністэрства Унутраных спраў і Адміністрацыі Польшчы
  • Праект рэалізоўваецца дзякуючы фінансавай падтрымцы горада Беластока
  • Фестываль дафінансаваны праз Амбасаду Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве
  • Праект ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвяза
  • Праект рэалізоўваецца дзякуючы фінансавай падтрымцы The German Marshall Fund of the United States
  • Партнёры: Infinity Group, Беластоцкі лялечны тэатр, Дом Творцаў, Управа Гміны Гарадок, Гмінны Цэнтр Культуры ў Гарадку, Cтудыя “РАЮ” , Fundacja «Żyvi», Музей Вольная Беларусі, платформа Новая Беларусь, IDFX, Browar Waszczukowe
  • Медыя-падтрымка: TV Белсат, TVP Białystok, Polskie Radio Białystok, Gazeta Wyborcza, Euroradio, Беларускае Радыё Рацыя, MOST Media, Страна Для Жизни, Будзьма беларусамі, Krytyka Polityczna, Gazeta Współczesna, Kurier Poranny, Radio Akadera
TUTAKA 2023 - 1 дзень
TUTAKA 2023 2 дзень

📸 Руслан Серадзюк

linkedin facebook pinterest youtube rss twitter instagram facebook-blank rss-blank linkedin-blank pinterest youtube twitter instagram